Новости

Папскі пасланец кардынал Томко прыбыў у Мінск

7 кастрычніка 2010 г. у Мінск з Ватыкана прыбыў кардынал Юзаф Томко, былы прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў. Візіт папскага легата ў Беларусь прымеркаваны да святкавання 300-годдзя кансэкрацыі сённяшняй мінскай архікатэдры, якое прыпадае на 9 кастрычніка.

Сёння, 8 кастрычніка, у 10.30 адбудзецца сустрэча кардынала Юзафа Томко з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым. У 12.00 папскага легата прыме Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.

У 19.00 ватыканскі іерарх узначаліць святую Імшу ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл; пл. Незалежнасці, 15).

Catholic.by   07 октября 2010
Вернуться к анонсам новостей